Станькава. Альтанка >
Зусім непрыкметны прыток аддзяляе заходні востраў ад асноўнага масіву сядзібнага парку Чапскіх. На пакатым беразе выспы, які спускаецца да ціхіх водаў сажалкі, стаіць альтанка-ратонда. Восем масіўных калон нясуць на сабе купал, які, магчыма, з часам быў значна перайначаны. Тут устаноўлены цудоўны гарбаты дубовы масток і прычал. Таксама тут здымалі мастацкі фільм «Дуброўскі».