< Станькава. Бібліятэка >
Да 1880 г. адзін з лепшых прыватных музеяў у Беларусі, які належаў роду Чапскіх, меў патрэбу ў дадатковых памяшканнях. У сувязі з гэтым была пабудавана бібліятэка ў выглядзе мініяцюрнага сярэднявечнага замка. Тут захоўвалася дваццаць тысяч унікальных кніг, сабранне манет, старажытнай зброі, калекцыі посуду і абразоў. Частка неацэннай нацыянальнай спадчыны была вывезена гаспадарамі маёнтка ў Кракаў у 1894 г. Тое, што засталося, было вывезена ў 1916 г. і бясследна знікла ў музейных запасніках Масквы.