< Станькава. Свіран >
У кутку каменнай агароджы паркавай тэрыторыі, якая прылягае да бібліятэкі і сядзібнага двара, у ідэальным стане захаваўся дыхтоўны будынак свірна. Складзены ён з дробнага палявога каменю ў 1897 г. Франтоны свірна каменныя, ёсць напаўзаглыбленыя падвальныя памяшканні. Да нядаўняга часу ён стаяў без даху, у закінутым стане. Сёння свіран адноўлены і служыць складскім памяшканнем.