< Станькава. Царква
У 1868 г. на падмурку больш старажытнага драўлянага ўніяцкага храма, вядомага з пачатку XVIII ст., пабудаваны новы цагляны праваслаўны храм у рэтраспектыўна-рускім стылі, асвечаны ў гонар Св. Мікалая. З прыходам савецкай улады святыня была зачынена і цалкам разрабаваная – ажно да пераплаўлення купалоў, а на пачатку 1960-х гг. храм і зусім узарвалі. Царква стаяла ў руінах да 2011 г., пасля чаго была адноўлена і адкрыта для вернікаў.