< Станькава. Флігель >
Невядома, ці быў гэты флігель адзіным пры палацы Чапскіх або паралельна яму знаходзіўся яшчэ адзін. Гэты флігель, пабудаваны ў 1890 г. у стылі позняга класіцызму з цэглы, захаваўся ў выдатным стане. Гэтая пабудова адводзілася пад кухонны флігель і была злучаная з палацам падземным ходам, які, магчыма, і сёння часткова захаваўся. Будынак адноўлены і цалкам можа выкарыстоўвацца ў гаспадарчых мэтах.