< Свяцк >
Палацава-паркавы ансамбль: капліца (1889 г.)
Палацава-паркавы ансамбль: палац Валовічаў (1779 г.)
Палацава-паркавы ансамбль: парк
У складзе ВКЛ як уласнасць Радзівілаў згадваецца з пачатку XVI ст. З сярэдзіны XVIII ст. уласнасць шляхецкага роду Валовічаў. Па праекце архітэктара Д. Сака ў 1779 г. пачалося будаўніцтва грандыёзнага палаца. Ад былога маёнтка захаваліся гаспадарчыя пабудовы, велізарны пейзажны парк з сажалкамі, фамільная капліца (1889 г.) у стылі неаготыкі і палац Валовічаў у стылі класіцызму з элементамі барока. Сёння тут вядуцца аднаўленчыя работы.