Аўтарскі праект Уладзіміра Цвіркі
250 унікальных турыстычных маршрутаў па маёй Беларусі

< Сядзіба «Станіславава»

На вуліцы Церашковай, 29 знаходзіцца яшчэ адна загарадная сядзіба С. А. Панятоўскага, апошняга караля Рэчы Паспалітай. Сядзібны дом у стылі барока збудаваны ў 60-я гады XVIII ст. па праекце знакамітага архітэктара Д. Сака. Адметная рыса архітэктуры будынка – яго рызаліт з франтонам і высокая лоджыя, якая ўпрыгожвае галоўны ўваход. На эркеры палацавага фасада шматграннік SAR. Захаваліся пабудовы двух флігеляў і фрагменты пейзажнага парку сярэдзіны XVIII ст.

Фотагалерэя

Маршрут Гродна-1 - Сядзіба «Станіславава» - Сядзіба Станіславова: палац Маршрут Гродна-1 - Сядзіба «Станіславава» - Сядзіба Станіславова: палац
Маршрут Гродна-1 - Сядзіба «Станіславава» - Сядзіба Станіславова: палац Маршрут Гродна-1 - Сядзіба «Станіславава» - Сядзіба Станіславова: палац
Маршрут Гродна-1 - Сядзіба «Станіславава» - Сядзіба Станіславова: флігель Маршрут Гродна-1 - Сядзіба «Станіславава» - Сядзіба Станіславова: флігель

Карта хуткага доступу