< Сядзіба «Панямунь» >
Варта наведаць адну з сядзіб апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Размешчана яна на правым беразе Нёмана. Пабудавана ў стылі барока ў 1771 г. Новы ўладальнік – род Ляхніцкіх – у сярэдзіне XIX ст. перабудаваў сядзібу. Сядзібны дом з каменнай і драўлянай частак захаваўся не цалкам. Захавалася велізарная пабудова стайні і сядзібная капліца, якая сёння выкарыстоўваецца як гаспадарчая пабудова. Часткова захаваўся старажытны парк.