< Талачын >
Адміністрацыйны будынак
Вінакурня
Касцёл Св. Антонія (1853 г.)
Манастыр базыльянаў: жылы корпус
Манастыр базыльянаў: Пакроўская царква (1769 г.)
Вядома паселішча ў складзе ВКЛ з 1433 г. Належала Сапегам, Шэміётам, Сангушкам. У вайну 1654-1667 гг. было спалена войскамі Масковіі. У 1853 г. з цэглы пабудаваны касцёл Св. Антонія ў стылі эклектыкі. Пасля Другой сусветнай вайны ў храме знаходзіўся клуб. У 1993 г. касцёл быў адрэстаўраваны і зараз з'яўляецца адзіным каталіцкім храмам на тры раёны. Манастыр базыльянаў пабудаваны ў 1769 г. у стылі віленскага барока. Пакроўская царква (1769 г.) была перабудавана з касцёла кляштара. У адным з карпусоў манастыра начаваў Напалеон. Радавая забудова (XVIII ст.).