< Таварыства беларускай культуры >
Некалі Таварыства беларускай культуры размяшчалася па адрасе вул. Валадарскага, 12. Пабудаваны будынак у стылі эклектыкі з рысамі неабарока як прыбытковы дом у 1900 г. Першы ўладальнік – Самуіл Волін. Спачатку вуліца называлася Лошыцкая, пасля пабудовы Пішчалаўскага замка – Турэмная. У 1918 г. сюды пераехала Таварыства беларускай культуры. Насупраць знаходзіцца дом па вул. Валадарскага, 9. У ім 25 сакавіка 1918 г. адбылося ўрачыстае абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі.