< Траецкі манастыр >
Ад службовых карпусоў Траецкага манастыра захавалася некалькі пабудоў і перабудаваная брама-званіца пачатку XIX ст. Царква Казанскай іконы Маці Божай пабудавана з цэглы ў 1760 г. як Пакроўскі храм у стылі класіцызму з элементамі барока. У 1847 г. да асноўнага аб'ёму храма дабудавана меншае па плошчы памяшканне Мітрафанаўскай царквы. У 1922 г. па рашэнні савецкіх уладаў усе каштоўнасці з храма былі вывезеныя.