Аўтарскі праект Уладзіміра Цвіркі
250 унікальных турыстычных маршрутаў па маёй Беларусі

< Царква Св. Канстанціна і Алены

Першы драўляны храм, магчыма, уніяцкі, стаяў на гэтым месцы яшчэ з пачатку XVII ст. Адразу ж пасля падаўлення паўстання 1863-1864 гг. стары храм быў знесены, а на гэтым месцы ў 1866 г. узвялі новую драўляную святыню, асвячоную ў гонар Св. Канстанціна і Алены. Падчас Другой сусветнай вайны царква дзейнічала. У 1961 г. савецкія ўлады спрабавалі зачыніць яе, але дзякуючы згуртаванасці гараджан набажэнствы ў храме працягнуліся.

Фотагалерэя

 - Валожын - Царква Св. Канстанціна і Алены (1866 г.) - Валожын - Царква Св. Канстанціна і Алены (1866 г.)

Карта хуткага доступу