< Цудзенішкі
На гэты, здавалася б, просты, пазбаўлены пышнага дэкору храм можна заглядвацца як у першы раз пры кожным прыездзе ў Цудзенішкі. Пабудаваны касцёл Св. Апостала Якуба ў стылі барока ў далёкім 1628 г. Яго вытанчаны сілуэт можна ўбачыць у самым цэнтры вёскі. У 1866 г. касцёл перабудаваны пад праваслаўную царкву, але ў 1920 г. ён быў вернуты каталікам.