Аўтарскі праект Уладзіміра Цвіркі
250 унікальных турыстычных маршрутаў па маёй Беларусі

< Ушачы

У пісьмовых крыніцах Ушачы згадваюцца з пачатку XVI ст. у складзе Полацкага ваяводства ВКЛ. У 1758 г. Ушачы атрымалі Магдэбургскае права і ўласны герб. Захавалася радавая забудова горада (ХІХ ст.). На вул. Школьнай, 6 стаіць домік Р. Барадуліна. Паравы млын, пабудаваны ў 1884 г., ляжыць у руінах. У 1908 г. з цэглы пабудаваны каталіцкі храм Св. Лаўрэнція ў стылі неаготыкі. У 1930-я гг. ён быў закрыты савецкімі ўладамі. Пасля Другой сусветнай вайны храм згубіў дзве вялікія вежы-званіцы з боку галоўнага фасада. У 2001 г. касцёл вярнулі вернікам.

Фотагалерэя

Маршрут Ушачы - Ушачы - Домік Р. Барадуліна Маршрут Ушачы - Ушачы - Домік Р. Барадуліна
Маршрут Ушачы - Ушачы - Млын Маршрут Ушачы - Ушачы - Млын
Маршрут Ушачы - Ушачы - Храм Св. Лаўрэнція Маршрут Ушачы - Ушачы - Храм Св. Лаўрэнція
Маршрут Ушачы - Ушачы - Храм Св. Лаўрэнція Маршрут Ушачы - Ушачы - Храм Св. Лаўрэнція

Карта хуткага доступу