< Вадзяны млын >
Некаторыя даследчыкі лічаць, што гэта будынак былой электрастанцыі. Узведзены ён прыкладна ў сярэдзіне ХІХ ст. Але ёсць меркаванне, што пры будоўлі гэтага будынка выкарыстоўвалі фундаменты ці нават сцены вадзянога млына. Сёння тут працуе маленькая прыдарожная кавярня.