< Варапаева >
Невялікі фальварак Пшаздзецкіх, вядомы з 1843 г., с часам перарос у заможны маёнтак. Захаваліся каменны млын, дзве ўязныя брамы, дом аканома маёнтка і адноўлены арачны мост. У парку можна ўбачыць руіны скляпеністай лядоўні. Ад маёнтка захаваўся таксама будынак вытворчага прызначэння, сёння гэта жылы дом.