< Вардомічы >
Гэтая культавая пабудова ў сціплых рысах народнага дойлідства ўзведзена з дрэва ў 60-я гг. ХІХ ст. Магчыма, першапачаткова гэта была каталіцкая святыня. Доўгі час храм стаяў у запусценні, і толькі ў 1990-я гг. ён быў перададзены праваслаўнай царкве. Сёння храм вядомы як царква Св. Георгія.