Вежнае >
Гісторыя гэтага храма вельмі падобная на гісторыю храма ў вёсцы Гарадзішча, гаворка пра якую пойдзе далей у гэтым маршруце. Пабудаваны храм ў 1799 г. у стылі народнага дойлідства з элементамі класіцызму з драўлянага бруса. Пасля падаўлення паўстання 1863-1864 гг. да асноўнага прастакутнага аб'ёму храма быў прыбудаваны прытвор з двух'яруснай драўлянай званіцай. Над уваходам знаходзяцца прасторныя хоры, над якімі калісьці стаяў невялікі арган.