< Воўчын >
Адміністрацыя гміны (1920 г.)
Сінагога (XIX ст.)
Спаса-Мікалаеўская царква
Траецкі касцёл
Траецкі касцёл: плябанія
Згадваецца з XV ст. як мястэчка. Галоўнай славутасцю вёскі з'яўляецца Траецкі касцёл, пабудаваны ў стылі позняга барока ў 1733 г. Некаторы час у храме спачывалі астанкі апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага. У 1866 г. касцёл перабудаваны пад праваслаўны храм. У 2007 г. вернуты каталікам. Спаса-Мікалаеўская царква, магчыма, перабудавана з каталіцкай святыні. Захаваліся будынкі сінагогі (XIX ст.) і адміністрацыі гміны (1920 г.).