< Ворань >
Ад старажытнай сядзібы, якая некалі квітнела на гэтых землях, захаваліся толькі каменныя і цагляныя пабудовы гаспадарчага двара. Калісьці іх было нашмат больш, але да нашых дзён дайшоў толькі вялізны свіран з прасторнай складской мансардай і складзеная з палявога каменю дабротная канюшня. Абедзве пабудовы і сёння выкарыстоўваюцца мясцовай гаспадаркай.