< Востраў >
Узведзены гэты драўляны храм у псеўдарускім стылі ў 1910 г. на месцы больш старога храма, вядомага з 70-х гг. XVIII ст. Асвечаны храм у гонар Св. Пятра і Паўла. Гэтая культавая пабудова сведчыць пра талент майстроў, якія ўзводзілі такія помнікі на тэрыторыі Беларусі.