< Вялікія Кругловічы >
Гэтымі землямі прыкладна з сярэдзіны XVI ст. валодаў шляхецкі род Абуховічаў. Ад некалі багатага маёнтка захавалася толькі капліца-пахавальня. Старадаўні парк, упрыгожаннем якога з'яўляецца велізарны дуб-патрыярх прыкладна чатырох стагоддзяў ад роду. У 1868 г. у стылі народнага дойлідства з дрэва пабудавана праваслаўная царква, асвячоная ў гонар Св. Георгія. Яе можна ўбачыць у самой вёсцы. Побач з храмам – драўляная званіца таго ж года пабудовы.