< Вяляцічы >
Як сцвярджаюць мясцовыя жыхары і прыхаджане царквы Раства Багародзіцы, першы драўляны храм на гэтым месцы быў пастаўлены на сродкі ўладароў мясцовага маёнтка Скірмунтаў. Ён быў разабраны рускімі войскамі ў гады Першай сусветнай вайны. Цяперашняя святыня была збудаваная на аснове жылога дома ў 1922 г. У гады нямецкай акупацыі была спустошаная. Пасля Другой сусветнай вайны савецкія ўлады закрылі храм, і толькі ў 1987 г. царква зноў пачала прымаць вернікаў.