Вылазы >
У 1787 г. на месцы старажытнага ўніяцкага храма пабудавана новая драўляная святыня. Пасля падаўлення паўстання 1863-1864 гг. была разабраная прыбудова бабінца з высокай, магчыма, трох'яруснай вежай-званіцай. Прыкладна ў той жа час побач з святыняй узведзена асобная двух'ярусная званіца. Храм асвечаны ў гонар Раства Багародзіцы.