< Завушша >
Вядомы гэты шляхецкі маёнтак ВКЛ з XVII ст. Уладальнікі – Радзівілы, Мараўскія, Вітчэнштэйны. Ад маёнтка Мараўскіх, закладзенага ў XVIII ст., захаваліся два дыхтоўныя драўляныя свірны, вадзяны млын і сутарэнная частка лядоўні. На краі рэшткаў парку можна знайсці капліцу-пахавальню Мараўскіх, пабудаваную з цэглы ў стылі класіцызму ў 1786 г. На сцяне захавалася выява (фрэска) гатычнага алтара.