< Зембін >
З 1526 г. валоданні Радзівілаў. Затым немаленькім на той час мястэчкам валодалі роды Кішкаў, Патоцкіх, Храптовічаў. Паселішча было практычна знішчана падчас вайны з Масковіяй 1654-1667 гг. і Паўночнай вайны. Захаваліся руіны міквы. Таксама ў руінах касцёл Ушэсця Дзевы Марыі (1808 г.), узведзены ў стылі барока з цэглы. Праваслаўны храм Св. Міхаіла (1904 г.) нядаўна быў цалкам адноўлены. Ля касцёла знаходзіцца пахаванне ўдзельнікаў паўстання 1863-1864 гг.