Маршрут Балата >
Кропкі маршрута Балата
Маёнтак у Азятах вядомы з XVII ст. як уласнасць шляхецкага роду Верашчакаў. У вёсцы захаваўся прыклад драўлянага дойлідства – царква Св. Мікалая, пабудаваная ў 1870 г. У храме захаваліся іконы XVI, XVIII, і XIX стст. Нядаўна царкву адрэстаўравалі.
Драўляны храм у гонар Параскевы Пятніцы пабудаваны ў стылі народнага дойлідства з рысамі класіцызму. Узведзены храм у 1880 г. на месцы старажытнага храма. Будавалі яго на сродкі мясцовых памешчыкаў і жыхароў навакольных вёсак. Зруб святыні складвалі мясцовыя плотнікі. У царкве можна ўбачыць велічны драўляны алтар у тры ярусы.
У 1674 г. манахі-дамініканцы ўзвялі гэты цагляны касцёл Дзевы Марыі ў стылі барока. У 1832 г. касцёл перададзены праваслаўным. У канцы ХІХ ст. да будынка святыні прыбудавана званіца. Сёння гэта Пакроўская царква. Вуглы былога касцёла і ў наш час надзейна ўтрымліваюць моцныя кантрфорсы.
Крыжаўзвіжанскую царкву ў стылі народнага дойлідства з рысамі класіцызму ўзвялі з дрэва ў 1804 г. Раней на гэтым месцы стаяў старажытны драўляны касцёл, які спалілі падчас паўстання Каліноўскага ў 1863 г. Царкву будавалі на сродкі расійскага імператара і М. Мураўёва. Будоўля храма вялася пад наглядам майстроў з Расіі.
Праваслаўны храм Св. Мікалая ўзведзены з дрэва ў стылі народнага дойлідства з элементамі класіцызму ў 1888 г. На гэтым месцы стаяў драўляны каталіцкі храм, які дзейнічаў прыкладна з сярэдзіны XVIII ст. Пабудавана святыня па адным з тыпавых праектаў. Пакатыя франтоны гарманічна спалучаюцца з двухскатнымі дахамі на тонкіх драўляных апорах над трыма ўваходамі ў храм.
У 1735 г. гэты храм пабудавалі ў вёсцы Камень-Шляхецкі. Першапачаткова гэта быў касцёл. У 1876 г. храм перавезлі ў вёску Гарадзец. Сёння ён стаіць на невысокім каменным фундаменце на пакатым узвышшы ў цэнтральнай частцы горада. Цяпер гэта Узнясенская царква ў стылі народнага дойлідства.
У 1927 г. на ўскрайку вёскі ўзведзены гэты велічны драўляны храм у гонар Святой Тройцы ў стылі народнага дойлідства. Прасторную падоўжаную частку храма вянчае невысокі купал з вялізнымі окнамі, праз якія свабодна льецца святло. Унутры храма можна ўбачыць сціплы іканастас і старажытныя іконы.
Успенская царква пабудавана ў сінадальным напрамку рэтраспектыўна-рускага стылю з цэглы ў 1874 г. Стаіць царква на прасторным адкрытым пагорку прыкладна ў сярэдзіне вёскі. Храм узвялі па адным з тыпавых праектаў цэркваў таго часу. На могілках можна ўбачыць драўляную капліцу ў стылі народнага дойлідства, пабудаваную ў 1881 г.
Тут таксама некалі ўзвышаўся старажытны драўляны ўніяцкі храм. Драўляная Пакроўская царква ў стылі народнага дойлідства з рысамі класіцызму ўзведзена ў самым пачатку ХХ ст. Два масіўных купалы над асноўным аб'ёмам храма і над прытворам надаюць ёй асаблівы характар і манументальнасць. У 1980-я гг. храм быў адноўлены.
У 1784 г. з драўлянага бруса ўзведзены гэты храм у стылі народнага дойлідства з рысамі барока. Сёння ён вядомы як царква Св. Міхаіла Арханёла. Стаіць яна на старажытных каталіцкіх могілках. На могілках таксама можна ўбачыць капліцу-надмагілле, якая захавалася цудам, і браму-званіцу, узведзеную з каменю ў ХІХ ст.