Маршрут Лешня >
Кропкі маршрута Лешня
Маёнтак вядомы з канца XVIII ст. як валоданні Радзівілаў. Затым перайшоў ва ўласнасць багатага шляхецкага роду Даманскіх. Ад некалі квітнеючага маёнтка захаваўся толькі будынак бровара (па іншых дадзеных – млына). Будынак дыхтоўны, знаходзіцца ў добрым стане.
Маёнтак вядомы з канца XVIII ст. Валодалі ім Радзівілы. Апошнія ўладальнікі – старажытны шляхецкі род Пашкевічаў. Ад маёнтка захаваліся брама з двух востраканцовых пілонаў, лядоўня і розныя гаспадарчыя пабудовы ў добрым стане. Вельмі маляўніча глядзіцца рукатворная сажалка з невялікім астраўком пасярэдзіне, да якога калісьці быў перакінуты ажурны масток.
Вядома паселішча з 1274 г. Ля горада ў 1506 г. былі канчаткова разбітыя рэшткі татарскага войска пасля іх разгрому пад Клецкам. У 1652 г. Капыль атрымаў Магдэбургскае права. У 1866 г. з каменю і цэглы ўзведзена Узнясенская царква ў стылі эклектыкі. У савецкі час у храме быў музей. Абавязкова варта паглядзець замчышча. Вартая ўвагі і радавая забудова XVIII ст.
У пераліку праваслаўных храмаў Беларусі гэтай царквы ўжо няма, і, мяркуючы па яе закінутым стане, мясцовыя жыхары пра яе таксама забыліся. Але храм яшчэ стаіць. У 1930-я гг. у ім быў клуб. Падчас Другой сусветнай вайны і да 1957 г. касцёл дзейнічаў, затым быў пераабсталяваны пад склад.
Крыжаўзвіжанская царква з бутавага каменю пабудавана як уніяцкі храм у 1806 г. Каля апсіды знаходзіцца засыпаны ўваход у склеп-пахавальню. З 1866 г. – праваслаўная царква. Канчаткова храм быў разбураны ў 1930 г., калі побач праходзіла савецка-польская мяжа і вяліся ваенныя дзеянні, пра што сведчаць два бетонныя доты.
Царква Св. Георгія была ўзведзена ў стылі народнага дойлідства на месцы старажытнага храма ў 1910 г. Да 1990 г. у касцёле быў склад пад угнаенні і будматэрыялы. Царква прылічана да помнікаў архітэктуры Беларусі. Сёння святыня адрэстаўраваная і адкрыта для вернікаў.
Гэта былое радавое гняздо вядомага роду Вайніловічаў. Па словах даследчыка старадаўніх сядзібаў Беларусі А. Федарука, некалі маёнтак у Савічах нагадваў нясвіжскую Альбу. Пасля 1917 г. маёнтак быў разрабаваны і спалены. На фамільным цвінтары, таксама разрабаваным, захавалася надмагілле дзяцей Эдварда Вайніловіча Сямёна і Алены. Сёння тут можна ўбачыць толькі руіны старога бровара.
У 1826 г. гэты цагляны храм быў узведзены як Траецкі касцёл з каменнай агароджай і брамай у тры ярусы. У 1865 г. часткова разбураны і перабудаваны пад царкву. З 1938 па 1990 гг. не дзейнічаў. У 1990 г. адноўлены і цяпер дзейнічае як Траецкая праваслаўная царква. Часткова захавалася агароджа і перайначаная брама-званіца.
У 1830 г. на сродкі гаспадароў тутэйшага маёнтка Рэйтанаў пабудавана цагляная каталіцкая капліца ў класічным стылі. Чыстыя лініі храма і ўдалыя прапорцыі пабудовы захапляюць і сёння. У дадзены момант капліца разбураецца, ёй неабходная кансервацыя.
У пачатку XV ст. Цімкавічы мелі статус горада. Належала паселішча Алелькавічам, Хадкевічам, Сапегам. У вайне 1654-1667 гг. горад быў цалкам знішчаны рускімі войскамі. Да канца XVII ст. адрадзіўся і набыў статус мястэчка. Захаваліся старажытная (XIX ст.) каменная пабудова мемарыяльнай брамы-званіцы і капліца, узведзеныя ў гонар адмены прыгоннага права на беларускіх землях. Брама пабудавана ў стылі класіцызму, адзін час яна выкарыстоўвалася як пажарная каланча.