У гэтым вялізным доме на два канцы іх засталося толькі двое: дзед Міцяй, пад дзевяноста лет, ды праўнук яго Дзёмка, гадоў васьмі. Вялікую некалі сям’ю бязлітасна раскідала вайна. Хто памёр ад хваробаў, хто не вярнуўся з фронту, а хто і на чужыне жыць застаўся. Калі старшыня калгасу звярнуўся да старога з просьбай узяць на пастой брыгаду электрыкаў, якія цягнулі праз вёску правады на новую ферму, дзед ахвотна згадзіўся дапамагчы. І так палова хаты пуставала. І вось аднойчы пастаяльцы, вярнуўшыся вечарам з працы, высыпалі з мяшка на падлогу чатырох малюсенькіх ваўчанят. Сяклі яны просеку і набрылі на воўчае логава. Прынеслі малых дахаты ў спадзяванні, што дзед падкажа, што з імі рабіць. І пакуль маленькія шэрыя камячкі слепа торкаліся адно аднаму ў бакі і жаласна скуголілі, дзед распавёў, як яно ёсць. Усе тутэйшыя ведалі, што ў лесе, непадалёк ад вёскі, знаходзілася логава ваўчыцы. Пасялілася там шэрая яшчэ да вайны. І дагэтуль суседнічалі ў згодзе, а што будзе зараз, калі яе ваўчанят забралі, – дзед і не ведае. На досвітку брыгада зноў сышла на працу. Дзед Міцяй паклікаў унука ды кажа: – Я ўсю ноч вачэй не заплюшчыў, ўсё думаў, як з вывадкам абысціся. А пад раніцу пачуў выццё за ваколіцай. Ваўчыца згубу заўважыла. І, значыцца, трэба, Дзёмка, ваўчанят назад у мяшок. На спіну яго закідвай – для мяне такая ноша дужа цяжкая – ды хадзем з табой, богу памаліўшыся, удвух да логава. Ану ж не кране нас ваўчыца. Унучку страшна было, але пярэчыць дзедзу ён не асмеліўся. Зараз жа і пайшлі. Ля логава Дзёмка з асцярогай вытрас ваўчанят на яловы шыльнік. Дзед па баках азіраецца, гатовы сябе і ўнучка кіем бараніць. А ваўчыца тут як тут, але на людзей не кінулася, толькі пільна паглядзела, паветра носам пацягнула, а потым да ваўчанят падышла ды на бок завалілася – малыя адразу да жывата, за ноч, відаць, згаладаліся…