01
54.23496, 30.38193Капліца (руіны, канец XVIII ст.)
1 / 2
На краі вёскі на спадзістым схіле раскінуліся старадаўнія могілкі. Трэба перайсці падсохлае рэчышча ручая і падняцца вышэй па схіле, каб убачыць капліцу. Пабудаваная яна ў канцы XVIII ст. з цэглы ў стылі неаготыкі і знаходзіцца ў паўразбураным стане. Калі ісці ўглыб могілак, непадалёк ад апсіды капліцы можна ўбачыць каменны крыж, невядома для чаго нядаўна выкапаны з зямлі.
