01
55.20175, 28.67782Храм Св. Параскевы Пятніцы
У вёсцы захаваўся праваслаўны храм Св. Параскевы Пятніцы, які дзейнічае і сёння. Пабудавана святыня з цэглы ў рэтраспектыўна-рускім стылі ў 1884 г. Ад сядзібы Грабніцкіх у старым парку захаваўся сядзібны дом, які яшчэ ў 1990-я гг. выкарыстоўваўся як адміністрацыйны будынак. Цяпер дом закансерваваны. Ад былой сядзібы да нашы дзён дайшлі руіны некалькіх гаспадарчых пабудоў.
