Мір-1
Гродзенская вобласць

Мір-1

/ Места маршрута

01

Замак Ільінічаў і Радзівілаў

53.45123, 26.47304
1 / 5

Прыкладна ў 20-я гг. XVI ст. прыдворны маршалак ВКЛ Юрый Іллініч пачаў узводзіць вялізны замак з каменю і цэглы ў стылі позняй готыкі. Наступны ўладальнік замка, Радзівіл Сіротка, працягнуў будоўлю і ўзвёў палацавы комплекс, пры гэтым надаўшы ўсёй пабудове рысы рэнесанснага стылю. Пасля вайны з Масковіяй (1654-1667 гг.) комплекс доўгі час быў у запусценні. Толькі ў 1730-я гг. Міхал Казімір Радзівіл аднавіў замак. У 1784 г. замак наведваў кароль Рэчы Паспалітай Станіслаў Аўгуст Панятоўскі. Апошні ўладальнік замка, князь Святаполк-Мірскі, таксама займаўся рэстаўрацыйнымі работамі.

/ Карта маршрута

/ Водгукі

Пакуль няма водгукаў. Будзьце першымі!