01
53.67712, 23.82639Манастыр базыльянак: царква Раства Багародзіцы
1 / 3
Год заснавання манастыра – 1654. У канцы 20-х гг. XVIII ст. па праекце таленавітага архітэктара з Італіі І. Фантана з цэглы пабудаваны ўніяцкі храм у стылі барока з элементамі класіцызму, асвячоны ў гонар Раства Багародзіцы. Да сярэдзіны XVIII ст. была завершана пабудова жылых карпусоў праваслаўнай царквы, праведзеная перабудова і рэканструкцыя базыліянскай святыні. З 1986 па 1998 гг. тут працаваў музей атэізму. З 1999 г. храм вернуты вернікам.
