01
53.07460, 26.64176Ваенная частка: казарма правая (1924 г.)
Узведзены гэтыя дыхтоўныя каменныя казармы ў стылі мадэрн для ўланаў польскага кавалерыйскага палка ў 1924 г. на ўскраіне горада. У комплекс уваходзілі службовыя пабудовы, складскія памяшканні, зброевыя і пабудовы стайняў. Пасля прыходу савецкай улады ў 1939 г. казармы таксама выкарыстоўваліся ваеннай часткай, а пасля Другой сусветнай вайны захаваныя памяшканні перадалі пад жыллё.
