01
52.98457, 25.54419Капліца-надмагілле (XIX ст.)
1 / 4
Ля зліцця рэк Лахозвы і Шчары, побач з вялізным вадасховішчам, на старажытных каталіцкіх могілках, што размясціліся на высокім пагорку, адкуль адкрываюцца чароўныя віды на навакольны ландшафт, можна яшчэ палюбавацца капліцай-надмагіллем, выкананай з цэглы ў выглядзе завостранай піраміды, збудаванай у канцы XVIII стагоддзя. Па адной з легенд, гэтая піраміда ўсталяваная на месцы пахаваньня ўдзельнікаў паўстання 1794 г.
