01
53.68131, 23.83451Гасцініца «Раяль» (Гараднічанскай, 20)
1 / 3
Размешчана былая гасцініца па вул. Гараднічанскай, 20. У 1904 г. з цэглы пабудаваны гасцінічны комплекс у стылі мадэрн, у якім прадугледжаны і нумары для гасцей горада, і ёмісты рэстаран, і гаспадарчыя памяшканні. Па наяўных звестках, у нумарах гасцініцы ў пачатку XX ст. спыняліся будучы прэзідэнт ЗША Д. Эйзенхаўэр і кайзер Вільгельм II, што можа паслужыць добрай рэкламай, і, магчыма, пасля рэстаўрацыі гэтая пабудова будзе выконваць свае ранейшыя функцыі.
