01
51.96397, 24.31534Царква Раства Багародзіцы
1 / 2
Пабудаваны гэты драўляны храм у стылі народнага дойлідства ў 1671 г. Ёсць меркаванне, што першапачаткова святыня была ўніяцкай, а пазней некаторы час была каталіцкай. У 1902 г. царкву Раства Багародзіцы значна перабудавалі. Унікальнай рысай храма была адкрытая галерэя, якая акружала храм, але пасля рэканструкцыі ў пачатку ХХ ст. галерэя знікла.
