01
54.48785, 27.85837Могілкавая брама (1868 г.)
1 / 4
Згадваецца з канца XVIII ст. у складзе ВКЛ. Уласнасць роду Свірскіх. Пашкоджаны падчас Другой сусветнай вайны каменны касцёл быў канчаткова знесены ў 1960-я гг. пры савецкай уладзе. На старажытных каталіцкіх могілках, дзе сёння можна ўбачыць і праваслаўныя пахаванні, захавалася могілкавая брама ў стылі неакласіцызму, збудаваная з цэглы ў 1868 г. Да нядаўняга часу брама была ў запусценні, сёння яна капітальна адноўленая.
