Карма
Гомельская вобласць

Карма

/ Места маршрута

01

Троіцкая царква

52.32097, 31.36282
1 / 4

Храм стаіць на пакатым узвышшы, таму яго сілуэт бачны далёка за ваколіцай вёскі, і нават у пахмурнае надвор’е яго купалы, як два маячкі, не даюць падарожніку збіцца з дарогі. Пабудаваная гэтая мілая драўляная царква ў псеўдарускім стылі ў 1872 г. Звонку храм пафарбаваны ў прыемны зялёны колер. Прасторная малітоўная зала поўніцца патокамі святла, якія ідуць са светлавога барабана пад асноўным купалам.

/ Карта маршрута

/ Водгукі

Пакуль няма водгукаў. Будзьце першымі!