Аздамічы >
У 1509 г. Аздамічы ўжо былі вялікім паселішчам. З 1566 г. яно ўваходзіла ў склад ВКЛ. Аднымі з уладальнікаў да 1795 г. былі вядомы княжацкі род Салагубаў. Захавалася прыгожая царква Святой Тройцы, пабудаваная з дрэва ў рэтраспектыўна-рускім стылі ў 1893 г. Папярэдні храм знік пасля 1864 г. Царква вытанчана дэкараваная, ўдала падабраная каляровая гама.