< Альпень >
Вядома, што паселішчы наваколля і тутэйшыя землі ў 1479 г. належалі княгіні Анне, удаве князя Свідрыгайла. Наступныя ўладальнікі – Зяновічы, Ляшкевічы, Ліпскія. Успенская царква з дрэва ў стылі народнага дойлідства пабудаваная ў 1784 г. У 1888 г. храм аднаўляўся, магчыма, перабудоўваўся. Побач са святыняй была ўзведзеная драўляная званіца.