< Дабрынёва >
Пры дарозе Р65, якая вядзе ад пасёлка Возера праз знакамітае Станькава на старажытны горад Крутагор’е, які сёння носіць назву Дзяржынск, на старадаўніх вясковых могілках стаіць гэтая цэркаўка 1864 г. пабудовы. Узведзена яна ў стылі народнага дойлідства з дрэва і асвечана ў гонар Нараджэння Прасвятой Багародзіцы. Ёсць меркаванне, што гэтая святыня на самай справе старэйшая, а ў згаданы год яна проста перабудоўвалася, у выніку чаго да яе фасаду была прыбудавана двух’ярусная званіца.