< Калініна >
Маёнтак вядомы з XVII ст. Належаў Халецкім, Радзівілам, Калачынскім. У 1861 г. перайшоў ва ўласнасць шляхецкага роду Ельскіх. У былым маёнтку “Ігнатычы” добра захаваўся сядзібны дом, пабудаваны ў стылі неабарока з цэглы ў пачатку XIX ст., флігель, свіран, службовыя і гаспадарчыя карпусы. Да нашых дзён дайшоў таксама рэдкі будынак – сіласная вежа. Гадавальнікі з Ігнатычаў на працягу 30 гадоў забяспечвалі Мінск пасадачным матэрыялам.