< Дом лекара >
Пабудаваны дом з цэглы ў стылі мадэрн. Знаходзіцца ён на вул. Першамайскай, 13. Сіметрычны галоўны фасад пабудовы ўпрыгожвае фігурны атык на двух квадратных калонах. На атыку красуецца ляпны барэльеф фамільнага герба былых уладальнікаў будынка.