< Дзеравянчыцы >
У былой сядзібе Ордаў (XVIII ст.) захаваўся прыгожы будынак капліцы-пахавальні уладальнікаў сядзібы, пабудаванай тут у 1852 г. Гаспадарчая пабудова XIX ст. На капліцы маецца памятная табліца, дзе сцісла выкладзена гісторыя роду Ордаў і распаведзена, пры якіх абставінах капліца ўзводзілася. Пад'язджаць да капліцы лепш за ўсё з дарогі, якая вядзе са Слоніма на Новадзевяткавічы.