< Жыровічы >
Вядомыя з XV ст. як уладанні ў складзе ВКЛ. У 1493 г. І. Солтан пабудаваў тут царкву, дзе захоўвалася ікона Жыровіцкай Маці Божай. У XVII ст. узведзены каменныя пабудовы ўніяцкага манастыра, які ў тыя часы лічыўся самым багатым на землях ВКЛ. У 1839 г. манастыр стаў праваслаўным. Успенскі сабор у стылі барока пабудаваны ў 1613 г. У тым жа годзе манастыр быў пераасвечаны як базыльянскі. Дабравешчанская царква (1672 г.), Крыжаўзвіжанская царква (1769 г.). Жылыя карпусы кляштара, званіца (1828 г.).