< Галоўная дарога >
Дарога Пружаны-Гайнаўка была пракладзеная праз запаведнік ў 1903 г. У першую чаргу гэта ваенна-стратэгічны аб'ект. Першапачаткова дарога мела якаснае пакрыццё з палявога каменю. Праз натуральныя прыродныя перашкоды былі перакінутыя надзейныя масты з дубовага бруса з парэнчамі. Некалькі такіх мастоў захавалася да нашых дзён. Працягласць галоўнай дарогі па беларускай тэрыторыі запаведніка каля 20 кіламетраў.