< Івацэвічы >
З 20-х гг. XVI ст. гэта прыватная ўласнасць у складзе ВКЛ. У пачатку XVIII ст. на берагах ракі Грыўцы шляхецкі род Юндзілаў стварыў сядзібу, у якой быў пабудаваны ў класічным стылі аднапавярховы жылы комплекс сядзібнага дома, ад якога захаваўся толькі цэнтральны корпус. Побач з горадам захавалася пахаванне ўдзельнікаў паўстання 1863-1864 гг.