< Камаі >
Заснавана паселішча ў пачатку XVI ст. Касцёл Св. І. Хрысціцеля пабудаваны ў 1603 г. Янам Дусяцкім-Рудамінам. Узведзена святыня ў стылі готыкі і рэнесансу. У 1861 г. храм быў адрэстаўраваны. Храм дзейнічае і ў цяперашні час. Побач з касцёлам у скверыку ўсталяваны каменны крыж XIV ст.