Аўтарскі праект Уладзіміра Цвіркі
250 унікальных турыстычных маршрутаў па маёй Беларусі

< Казіны камень >

Камень гэты стаіць каля вёскі Старыя Баруны. Невялікія пералескі, палі, што забягаюць у спадзістыя нізіны і зноў падымаюцца на пагоркі, нават дарога, якая бяжыць уздоўж гэтых абшараў, – усё гэта яго ўладанні. Ён тут гаспадар, такі ён тут адзін. Яго сіле і магутнасці падпарадкаваны, здаецца, нават час. Рознакаляровыя імхі, якія пакрываюць гэтага ўладара, здалёк нагадваюць дарагі плашч. Мы таксама адвесім яму паклон, з глыбокай павагай дакранёмся да яго бакоў і рушым ў дарогу далей.

Фотагалерэя

Крэўскія вартавыя - Казіны камень - Аб'ект: Казіны камень Крэўскія вартавыя - Казіны камень - Аб'ект: Казіны камень
Крэўскія вартавыя - Казіны камень - Аб'ект: Казіны камень Крэўскія вартавыя - Казіны камень - Аб'ект: Казіны камень

Карта хуткага доступу